ГалоўнаяАртыкулы, выступленні кіраўніцтва ВГС
Эканамічнае правасуддзе Рэспублікі Беларусь
Вышэйшы Гаспадарчы Суд Рэспублікі Беларусь
Гаспадарчыя суды абласцей і горада Мінска
Друкаваныя выданні
Нарматыўная інфармацыя і іншыя дакументы
Банкруцтва
Падача іску (заявы, скаргі)
Выканаўчае вядзенне
Інфармацыя Савета Старшынь Вышэйшых Судоў
Каталог спасылак
Архіў інтэрнэт-апытанняў
Прымірыцельная працэдура
Міжнароднае супрацоўніцтва
Артыкулы, выступленні кіраўніцтва ВГС

Расклад

Суд
Год
Месяц
Пн Аўт Ср Чц Пт Сб Н
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31

Даклад на 5-й практычнай канферэнцыі «Уплыў правапрымяняльнай практыкі на развіццё прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь», Мінск, 29 кастрычніка 2010 года

В. С. КАМЯНКОЎ

доктар юрыдычных навук, прафесар
заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь

Старшыня Вышэйшага Гаспадарчага Суда Беларусі
Старшыня ГА «Беларускі саюз юрыстаў»
Старшыня ГА «Беларуская федэрацыя баскетбола»

(Даклад на 5-й практычнай канферэнцыі «Уплыў правапрымяняльнай практыкі на развіццё прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь», Мінск, 29 кастрычніка 2010 года)

РАЗВІЦЦЁ ГАСПАДАРЧАГА СУДАВОДСТВА НА СУЧАСНЫМ ЭТАПЕ

Паважаныя ўдзельнікі форуму!

       Вітаю і віншую вас на пятай практычнай канферэнцыі «Уплыў правапрымяняльнай практыкі на развіццё прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь». Правядзенне канферэнцый з года ў год стала ўжо добрай традыцыяй. І выдатнай магчымасцю абмяняцца праблемамі ў правапрымяненні і прававыкарыстанні, абмеркаваць навелы, прапанаваць свае погляды і пункты гледжання. 
       Складаныя ў эканамічным плане апошнія некалькі гадоў садзейнічалі павелічэнню невыканання дагаварных абавязацельстваў, і як вынік, значнаму павелічэнню зваротаў у гаспадарчыя суды за абаронай парушаных правоў і інтарэсаў. За дзевяць месяцаў бягучага года колькасць такіх зваротаў склала ўжо 80,4 тысячы (у аналагічным перыядзе 2009 года – на 10 тысяч менш). 
       На цяперашнім этапе праявіліся дзве праблемы: 
       Па-першае, якім чынам суб'ектам гаспадарання сэканоміць час і грошы на судовыя разборы.
       Па-другое, якім чынам суду забяспечыць даступнасць, тэрміны і якасць судовых пастаноў, рэальнае іх выкананне. 
       Пастаянныя ўдзельнікі нашых сустрэч могуць заўважыць, што абяцаная намі вам і Кіраўніку дзяржавы праграма ўдасканалення вырашэння спрэчак у сферы прадпрымальніцтва распрацавана і выконваецца. 
       Намі прапанаваны, укаранены і паляпшаюцца загадны разгляд і судовае пасрэдніцтва, як альтэрнатыўныя спосабы вырашэння спрэчак. Ініцыіраваны і ўжо прыняты закон аб трацейскіх судах. Разглядаецца рэальная магчымасць з'яўлення дасудовай медыяцыі. 
       Уся сістэма гаспадарчых судоў пастаянна працуе над удасканаленнем інстытута гаспадарчага судаводства на прынцыпах незалежнасці, законнасці судаводства, роўнасці перад законам, раўнапраўя і добрасумленнасці бакоў, працэсуальнай эканоміі. 
       У мэтах вырашэння абазначаных праблем падрыхтаваны і знаходзіцца на разглядзе ў Парламенце законапраект «Аб унясенні зменаў і дапаўненняў у некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь па пытаннях удасканалення гаспадарчага судаводства». 
       Асноўная канцэпцыя законапраекта – устанаўленне і захаванне прававога міру ў дзелавым асяроддзі. 
       Для гэтага мы ўдасканальваем так званыя «альтэрнатыўныя» формы вырашэння спрэчак: загадны разгляд і судовае пасрэдніцтва, а таксама надаем суб'ектам гаспадарання магчымасць самастойна вырашыць канфлікт да звароту ў гаспадарчы суд з іскам шляхам прад'яўлення прэтэнзіі. 
       Так, у якасці меры, якая садзейнічае дасудоваму ўрэгуляванню бакамі спрэчкі, замацоўваецца палажэнне аб неабходнасці накіравання прэтэнзіі (пісьмовай прапановы аб добраахвотным урэгуляванні спрэчкі). Прад'яўленне прэтэнзіі з'яўляецца абавязковым да звароту ў гаспадарчы суд з іскам па спрэчках, якія ўзнікаюць паміж юрыдычнымі асобамі і (або) індывідуальнымі прадпрымальнікамі, калі іншае не вызначана заканадаўчымі актамі або дагаворам. Бакам надаецца магчымасць у дагаворы адмовіцца ад выкарыстання абавязковага прэтэнзійнага парадку або выкарыстоўваць іншыя спосабы дасудовага ўрэгулявання спрэчкі, напрыклад, правядзенне перагавораў або зварот да пазасудовага пасрэдніка (медыятара). 
       Вызначэнне абавязковага прэтэнзійнага парадку дазволіць суб'ектам гаспадарання ўзаемавыгадна, са значным скарачэннем часу і эканоміяй сродкаў на ўплату дзяржаўнай пошліны, вырашыць паўсталыя рознагалоссі. Што, бясспрэчна, забяспечыць захаванне дзелавых адносін і сувязей, павышэнне эканамічных паказчыкаў работы дадзеных суб'ектаў. 
       Законапраектам удасканальваецца працэдура пасрэдніцтва. Тут трэба адзначыць, што з мэтай выключэння недакладнасцей разумення тэрмін «пасрэдніцтва» замяняецца ў праекце тэрмінам «прымірыцельная працэдура», які найбольш поўна адлюстроўвае мэты, задачы і сутнасць дадзенай працэдуры. 
       Магчымасць пераходу ў прымірыцельную працэдуру прадугледжваецца не толькі на стадыі падрыхтоўкі справы да разгляду, але і на іншых стадыях гаспадарчага працэсу (акрамя нагляднай інстанцыі, якая з'яўляецца выключнай інстанцыяй абскарджання і павінна прымяняцца толькі ў рэдкіх выпадках). Удакладняецца працэдура прызначэння прымірыцеля — прымірыцель можа быць прызначаны як па хадайніцтву аднаго або абодвух бакоў, так і па ініцыятыве суда. Пры прызначэнні прымірыцеля па ініцыятыве суда бакі маюць права заявіць свае пярэчанні. 
       Спрашчаецца парадак падачы іску пры адначасовым прадстаўленні ўзгодненага бакамі хадайніцтва аб прызначэнні прымірыцеля. У гэтым выпадку ў іскавай заяве могуць не ўказвацца доказы, якія пацвярджаюць падставы іскавых патрабаванняў, а таксама да іскавай заявы могуць не прыкладацца дакументы, што пацвярджаюць абставіны, на якіх заснаваны іскавыя патрабаванні. 
       Фактычна, у апошні час судамі страчваецца функцыя па вырашэнню спрэчак, а наяўныя рэсурсы судоў выкарыстоўваюцца на забеспячэнне плацежнай дысцыпліны паміж арганізацыямі розных форм уласнасці. 
       У цяперашні час суды разглядаюць вялікую колькасць іскаў па разліках паміж суб'ектамі гаспадарання, калі бакі на судовае пасяджэнне не з'яўляюцца, адказчыкі не прадстаўляюць адкліканняў, паколькі не маюць ніякіх пярэчанняў па сутнасці патрабаванняў. Пры гэтым дзеючая рэдакцыя норм аб загадным разглядзе ўтрымлівае пэўныя абмежаванні для магчымасці звароту ў суд з заявай аб выдачы судовага загада. 
       У законапраекце пашыраецца сфера прымянення і ўдасканальваецца працэдура загаднага разгляду. Вызначаюцца ўніверсальныя прынцыпы, згодна з якімі можа прымяняцца загадны разгляд, і прадугледжваюцца патрабаванні, якія не падлягаюць разгляду ў парадку загаднага разгляду. Загадны разгляд дазваляе спагнанніку без істотных затрат сродкаў (часцей, бюджэтных) на дзяржпошліну атрымаць выканаўчыя дакументы на вяртанне значных сум доўгу. 
       Зменены падыход да ацэнкі пярэчанняў даўжніка супраць выкарыстання загаднага разгляду. Так, даўжнік у выпадку нязгоды з заяўленымі патрабаваннямі абавязаны прадставіць адкліканне з прыкладаннем дакументаў, якія пацвярджаюць пярэчанні супраць патрабавання спагнанніка. Толькі прадстаўленне матываванага адклікання з'яўляецца падставай для адмовы ў выдачы пастанаўлення аб судовым загадзе. 
       У мэтах скарачэння тэрміну і спрашчэння парадку атрымання добрасумленным бокам судовай пастановы і выканаўчага дакумента прадугледжваецца магчымасць пераходу з загаднага разгляду ў іскавы. 
       У якасці першага кроку на шляху да электроннага правасуддзя ўстанаўліваецца магчымасць падачы заяў, скаргаў і іншых дакументаў, прызначаных гаспадарчаму суду, дадаткова ў электронным выглядзе. 
       У далейшым гэта дазволіць не толькі фарміраваць базу даных «электронная справа», але ў перспектыве дазволіць без фактару «прысутнасці» падаваць у гаспадарчыя суды Рэспублікі Беларусь дакументы з любога геаграфічнага пункта. Плануецца распрацоўка электронных шаблонаў форм працэсуальных дакументаў. 
       На сённяшні дзень судовы працэс — гэта мноства судовых дакументаў, гара цяжкіх тамоў. Яны займаюць шмат месца і забіраюць нямала часу для вывучэння. Магчымасць падачы дакументаў у электронным выглядзе, выкарыстанне электронных шаблонаў дазволіць значна скараціць затраты бакоў, а суддзям аператыўна праводзіць падрыхтоўку справы да судовага разбору. Электронныя копіі будуць акумуліравацца ў праграмным комплексе па судаводству і стануць асновай для фарміравання «электроннай справы». Асобам, якія ўдзельнічаюць у справе, будзе нададзена магчымасць азнаямлення з «электроннай справай». 
       Адным з істотных кампанентаў, прызваных садзейнічаць удасканаленню гаспадарчага правасуддзя ў Рэспубліцы Беларусь, з'яўляецца змена ставак дзяржаўнай пошліны з заяў і скаргаў, якія падаюцца ў гаспадарчыя суды, з мэтай развіцця загаднага разгляду і прымірыцельнай працэдуры. 
       Законапраект, у прыватнасці, прадугледжвае: 
       па-першае, змяншэнне ставак за падачу заявы аб выдачы судовага загада, што робіць загадны разгляд рэальна больш выгадным па бясспрэчных справах і па нязначных сумах (да 100 базавых велічынь); 
       па-другое, павелічэнне памеру дзяржаўнай пошліны за падачу іскавых заяў па нязначных сумах (да 100 базавых велічынь). Гэта павінна стаць стымулам для выбару бакамі аптымальных шляхоў вырашэння праблемы (дасудовае ўрэгуляванне спрэчкі, выкарыстанне загаднага разгляду, прымірыцельнай працэдуры);
      па-трэцяе, змяненне ставак дзяржаўнай пошліны пры разглядзе справы ў прымірыцельнай працэдуры. 
      А таксама і іншыя меры. 
   Усе меры па ўдасканаленню спосабаў добраахвотнага ўрэгулявання рознагалоссяў, як альтэрнатывы судоваму разбору, якія прадпрымаюцца ў рамках аптымізацыі гаспадарчага судаводства, накіраваны на ўстанаўленне і захаванне прававога міру ў дзелавым асяроддзі, а таксама дапамагаюць бакам самастойна прымірыцца і вырашыць канфлікт на прымальных узаемавыгадных умовах.

версия для печати

Актуальна

Электронные торги по реализации арестованного имущества, конфискат 
 
 
З 1 чэрвеня ў Вышэйшым Гаспадарчым Судзе пачынае працаваць тэлефон даверу
Аб правядзенні ў 2011 годзе рэспубліканскага конкурсу журналістаў і СМІ
Для падпісчыкаў часопiса “Вестник Высшего Хозяйственного Суда Республики Беларусь» прадстащляецца доступ да электроннага сервісу “Рэестр даўжнікоў”
Гродзенскім абласным аддзяленнем ГА “Беларускі рэспубліканскі Саюз юрыстаў” сумесна з гаспадарчым судом Гродзенскай вобласці ў 2011 годзе праводзіць 1 этап конкурса “Спрошчанае судаводства 2011”
Гаспадарчым судом Віцебскай вобласці праводзіцца конкурс “Спрошчанае судаводства”
Прызнанне рашэнняў гаспадарчых судоў Рэспублікі Беларусь за мяжой
Увага! Праводзіцца конкурс імя У.У. Нячаева на лепшую працу па тэме “ Удасканальванне механізмаў абароны правоў замежных інвестараў у гаспадарчым судаводстве”