ГалоўнаяПадача іску (заявы, скаргі)Парадак звароту ў гаспадарчы суд
Эканамічнае правасуддзе Рэспублікі Беларусь
Вышэйшы Гаспадарчы Суд Рэспублікі Беларусь
Гаспадарчыя суды абласцей і горада Мінска
Друкаваныя выданні
Нарматыўная інфармацыя і іншыя дакументы
Банкруцтва
Падача іску (заявы, скаргі)
Выканаўчае вядзенне
Інфармацыя Савета Старшынь Вышэйшых Судоў
Каталог спасылак
Архіў інтэрнэт-апытанняў
Прымірыцельная працэдура
Міжнароднае супрацоўніцтва
Артыкулы, выступленні кіраўніцтва ВГС

Расклад

Суд
Год
Месяц
Пн Аўт Ср Чц Пт Сб Н
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31

Парадак звароту ў гаспадарчы суд

       1. Зварот у гаспадарчы суд адпаведна Гаспадарчаму працэсуальнаму кодэксу Рэспублікі Беларусь (далей – ГПК) ажыццяўляецца ў форме:

       • іскавай заявы – па гаспадарчых (эканамічных) спрэчках і іншых пытаннях, якія ўзнікаюць з грамадзянскіх праваадносін; 
        • заявы – па спрэчках, якія ўзнікаюць з адміністрацыйных і іншых публічных праваадносін, а таксама па справах аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве); аб устанаўленні фактаў, якія маюць юрыдычнае значэнне (юрыдычных фактаў); аб прызнанні несапраўднай пастановы; аб пераглядзе справы па акалічнасцях, якія нядаўна сталі вядомымі; аб узбуджэнні выканаўчага разгляду; аб выдачы судовага загада на прымусовае выкананне рашэння трацейскага суда; аб прызнанні і прывядзенні ў выкананне рашэнняў судоў замежных дзяржаў, прынятых імі па спрэчках і іншых справах, звязаных з ажыццяўленнем прадпрымальніцкай і іншай гаспадарчай (эканамічнай) дзейнасці (далей – рашэнне замежнага суда), і рашэнняў замежных міжнародных арбітражных (трацейскіх) судоў, прынятых імі на тэрыторыях замежных дзяржаў па спрэчках і іншых справах, звязаных з ажыццяўленнем прадпрымальніцкай і іншай гаспадарчай (эканамічнай) дзейнасці (далей – замежнае арбітражнае рашэнне); скаргі на натарыяльныя дзянні або адмова ў іх выкананні; 
        • скаргі (апеляцыйнай, касацыйнай, у парадку нагляду і інш.) – у выпадках, прадугледжаных гэтым Кодэксам і іншымі заканадаўчымі актамі; 
        • пратэсту – у выпадках, прадугледжаных гэтым Кодэксам і іншымі заканадаўчымі актамі; 
       • хадайніцтва (аб уступленні ў справу ў якасці трэціх асоб; аб забеспячэнні іску; аб скасаванні пастановы аб накладанні судовага штрафу; аб выкананні іншых працэсуальных дзеянняў і інш.) – у выпадках, прадугледжаных гэтым Кодэксам; 
       • прадстаўленні аб пераглядзе справы па акалічнасцях, якія нядаўна сталі вядомымі; 
       • у іншых формах, прадугледжаных заканадаўчымі актамі. 

       У адпаведнасці з патрабаваннямі «Інструкцыі па афармленні дакументаў з выкарыстаннем камп’ютарных тэхналогій у рэспубліканскіх органах дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацыях, падначаленых ураду Рэспублікі Беларусь», зацверджанай Пастановай Камітэта па архівах і справаводстве пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24.07.2003 № 27, рэкамендуецца друкаванне і афармленне вышэйназваных дакументаў ажыццяўляць шрыфтам Times New Roman (Times New Roman Cyr), звычайны, размер 15 пунктаў.
 
       2. Справы ў гаспадарчым судзе першай інстанцыі разглядаюцца ў залежнасці ад катэгорый:

       у парадку іскавага разгляду;

       у парадку адміністрацыйнага разгляду;

       у парадку загаднага разгляду;

       у парадку разгляду па справах аб прызнанні і прывядзенні ў выкананне рашэнняў замежных судоў і замежных арбітражных рашэнняў 

       3. Пры звароце ў гаспадарчы суд першай інстанцыі павінны быць улічаны ўстаноўленыя ГПК:

       правілы падведамаснасці і падсуднасці; 

       патрабаванні, якія прад’яўляюцца да формы і зместу іскавых заяў.

версия для печати

Актуальна

Электронные торги по реализации арестованного имущества, конфискат 
 
 
З 1 чэрвеня ў Вышэйшым Гаспадарчым Судзе пачынае працаваць тэлефон даверу
Аб правядзенні ў 2011 годзе рэспубліканскага конкурсу журналістаў і СМІ
Для падпісчыкаў часопiса “Вестник Высшего Хозяйственного Суда Республики Беларусь» прадстащляецца доступ да электроннага сервісу “Рэестр даўжнікоў”
Гродзенскім абласным аддзяленнем ГА “Беларускі рэспубліканскі Саюз юрыстаў” сумесна з гаспадарчым судом Гродзенскай вобласці ў 2011 годзе праводзіць 1 этап конкурса “Спрошчанае судаводства 2011”
Гаспадарчым судом Віцебскай вобласці праводзіцца конкурс “Спрошчанае судаводства”
Прызнанне рашэнняў гаспадарчых судоў Рэспублікі Беларусь за мяжой
Увага! Праводзіцца конкурс імя У.У. Нячаева на лепшую працу па тэме “ Удасканальванне механізмаў абароны правоў замежных інвестараў у гаспадарчым судаводстве”